Суботнік 28 кастрычніка.
28 кастрычніка 2023 г. работнікі прадпрыемства прынялі ўдзел у абласным суботніку па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі і ў памяшканнях ААТ «Гомельрамбуд», а таксама на працоўных месцах, на аб’ектах капітальнага рамонту.
Грашовыя сродкі, заробленыя на суботніку, будуць накіраваны на фінансаванне работ па ўстаноўцы тыпавога памятнага знака, прысвечанага ахвярам генацыду беларускага народа, на плошчы Паўстання ў г. Гомелі.