10 жніўня 2023г. у дзяржаўнай установе “Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр” адбылося ўрачыстае мерапрыемства прысвечанае святкаванню Дня будаўніка.
Ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, намеснікаў старшыні гор(рай)выканкамаў г. Гомеля і Гомельскай вобласці курыруючых пытанні будаўніцтва, кіраўнікоў будаўнічых арганізацый ушаноўвалі заслужаных будаўнікоў вобласці.
З гонарам хочам павіншаваць работнікаў Адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельрамбуд», якія атрымалі заслужаныя ўзнагароды і высокую ацэнку сваёй прафесійнай дзейнасці:
ПЯТРАВЕЦКАЯ Галіна Міхайлаўна – Нагрудным знакам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва «Ганаровы будаўнiк».
ГУРЧУНАЎ Міхаіл Сцяпанавіч – Ганаровай граматай Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
ЕЎСЕЕНКА Аляксандр Анатольевіч – Аб’яўлена Падзяка Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
АЎДЗЕЕНКА  Алеся Анатольеўна – Падзяка Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
ВЯРГЕЙ  Алена Валянцінаўна – Ганаровая грамата Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта.
РЫЖАНКОЎ Мікалай Сяргеевіч – Ганаровая грамата Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта.
ЗАЙЦАЎ Валерый Пятровіч – Ганаровая грамата Гомельскага Гарадскога Савета Дэпутатаў.
БЕЛЬСКІ Уладзімір Канстанцінавіч – Ганаровая грамата Гомельскага Гарадскога Савета Дэпутатаў.

Урачыстае мерапрыемства прысвечанае святкаванню Дня будаўніка.