Дзень роднай мовы.
21 лютага, ва ўсім свеце Дзень роднай мовы.
Сэнс гэтага свята – папулярызацыя моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа.
Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет.
Кожны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам. Родная мова – адзiн з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей i культур. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, ўсвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце. Ведаць i абараняць яе – наш абавязак.
Размаўляй па-беларуску!
Размаўляй па-беларуску!
Размаўляй, каб не згубіць
І не мову, і не вусны,
З якіх мова та гучыць.
Бо без мовы мы – чужыя,
Без яе мы не народ.
Нас усіх яна яднае
Гэта то, што даў нам Бог.
Размаўляй па-беларуску!
Размаўляй і ганарысь,
Што сыходзіць з тваіх вуснаў.
Як прыгожа то гучыць! ( Маргарита Грант )
Для даведкі: Міжнародны дзень роднай мовы – асаблівы дзень, абвешчаный на 30-й сесіі ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года.
Эксперты ЮНЭСКА вырашылі, што беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, а гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.