У памяць аб подзвігу герояў…
Дзень Перамогі – свята, якое назаўсёды пакінула след у гісторыі нашай Радзімы, асаблівая дата, якая стала сімвалам вялікага подзвігу ў імя будучага мірнага жыцця. Чым далей сыходзіць у гісторыю пераможны 1945-ы год, тым мацней мы ўсведамляем веліч бяспрыкладнага подзвігу нашага народа-пераможцы, які і праз стагоддзі будзе яркім сімвалам нязломнай мужнасці і стойкасці. Сёння наша краіна – сімвал міру, бяспекі і працвітання. І гэтым мы ў першую чаргу абавязаны ветэранам. У нашых сэрцах заўсёды будзе памяць аб героях, якія ваявалі на франтах і працавалі ў тыле дзеля свабоды і шчаслівай будучыні роднай зямлі.
У гэты вясновы дзень 9 Мая адбыўся ўрачысты мітынг і цырымонія ўскладання кветак да брацкай магілы савецкіх воінаў і падпольшчыкаў каля мемарыяла «Вечны агонь».
Аддаць даніну памяці і павагі тым, хто мужна змагаўся ў баях і тым, хто не вярнуўся з поля бою, прыйшлі кіраўнікі, спецыялісты і працоўныя працоўнага калектыву ААТ «Гомельрамбуд».