Прадпрыемства пачало сваю дзейнасць у 1933 годзе як Гомельская гарадская рамонтна-будаўнічая кантора Гаржылсаюза.

У 1960 годзе кантора была пераўтворана ў рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №1, у 1995г. створана ГПС РСА «Гомельрамбуд», у 2000г. прадпрыемства рэарганізавана ў камунальнае рамонтна-будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельрамбуд».

У 2004 годзе рашэннем Гомельскага гарвыканкама БРСУП «Гомельрамбуд» у выніку прыватызацыі пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Гомельрамбуд». Таварыства мае два філіялы – рамонтна-будаўнічыя ўчасткі №1 і №2

Прадметам дзейнасці прадпрыемства з’яўляюцца работы па будаўніцтве, мадэрнізацыі, рэканструкцыі, капітальным і бягучым рамонце аб’ектаў жыллёвага фонду, сацыяльна-культурнага і камунальнага прызначэння, а таксама аказанне платных паслуг насельніцтву і арганізацыям.

Пры выкананні работ выкарыстоўваецца прадукцыя ўласнай падсобнай вытворчасці, што дае магчымасць скарачаць нарматыўныя тэрміны рамонту і зніжаць кошт рамонтна-будаўнічых работ. Маючы ў сваім распараджэнні дастатковыя магутнасці, прадпрыемства вырабляе ўсе віды неабходнай прадукцыі: ад паганажных вырабаў да дзіцячых гульнявых мястэчкаў.

ААТ «Гомельрамбуд» распрацавана і ўкаранёна сістэма менеджменту якасці вытворчасці будаўніча-мантажных і спецыяльных работ, якая адпавядае міжнароднаму стандарту – СТБ ISO 9001-2009, а таксама ўкаранёна сістэма кіравання аховай працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 18001. За лепшыя паказчыкі ў Рэспубліканскім спаборніцтве прадпрыемстваў і арганізацый сістэмы Мінжылкамгаса Рэспублікі Беларусь за апошнія 5 гадоў наша прадпрыемства неаднаразова займала прызавыя месцы з уручэннем пераходзячага Сцяга і Вымпела «Пераможцу рэспубліканскага спаборніцтва».

Прадпрыемствам мадэрнізаваны гатэль «Сож», праведзены рамонтна-рэстаўрацыйныя работы ў будынку гарадской ЖКГ. Назапашаны вялікі вопыт па рэстаўрацыі будынкаў, якія аднесены да помнікаў архітэктуры. Прыклад таму – праца па рэканструкцыі Дома грамадзянскіх абрадаў. Гэты дом адноўлены з гістарычнай дакладнасцю па захаваных малюнках.

Пасведчанне з прыкладаннямі

Сертыфікат