Вакансіі
У сувязі з павелічэннем аб’ёмаў работ ААТ «Гомельрамбуд» запрашае на пастаянную працу:
- страхар па рулонных дахах і дахам з адзінкавых матэрыялаў;
- страхар па металічных дахах;
- мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання;
- маляр;
- тынкоўшчык;
- электрагазазваршчык;
- цясляр;
- муляр;
- бетоншчык;
- слесар па рамонце аўтамабіляў.
Заработная плата – здзельная.
Сярэдні заробак па прадпрыемстве – 3 000 рублёў.
Работнікам прадпрыемства прадастаўляецца:
– поўны сацыяльны пакет у адпаведнасці з Калектыўным дагаворам;
– медыцынскае страхаванне работнікаў і членаў іх сем’яў;
– дадатковая матэрыяльная дапамога да свят, на набыццё агародніны, для падрыхтоўкі дзяцей да пачатку навучальнага года;
– навагоднія падарункі для работнікаў і дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў;
– матэрыяльная дапамога ў памеры службовага акладу (тарыфнай стаўкі) на аздараўленне пры прадастаўленні працоўнага водпуску;
– наведванне культурна-масавых і экскурсійна-турыстычных мерапрыемстваў з аплатай у памеры 50 працэнтаў;
– бясплатнае наведванне басейна і катанне на каньках.
Па пытаннях працаўладкавання звяртацца па тэлефоне ў Гомелі 53-21-38, +375 (29) 396-00-42.
Падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце Службы Занятасці.

ААТ “Гомельрамбуд”
заключае дагаворы аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, рабочых з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй рабочых для работы на прадпрыемстве ў 2026 годзе ў наступных установах адукацыі:
Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту»
– спецыяльнасць – Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.
кваліфікацыя – Інжынер-будаўнік.
Філіял «Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж імя Ленінскага камсамола Беларусі» ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі»
— спецыяльнасць Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, навучанне на аснове АБА (9 класаў),
кваліфікацыя — Тэхнік-будаўнік — спецыяльнасць Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, тэхнік-будаўнік
– спецыяльнасць Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, навучанне на аснове АСА (11 класаў),
кваліфікацыя – Тэхнік-будаўнік
Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж будаўнікоў»
– спецыяльнасць – Агульнабудаўнічыя працы. Эксплуатацыя, рамонт і абслугоўванне аўтамабіляў
кваліфікацыя – Муляр. Бетоншчык. Кіроўца аўтамабіля.
– спецыяльнасць – Агульнабудаўнічыя працы. Зварачныя працы
кваліфікацыя – Электразваршчык ручной зваркі. Каменшчык
– спецыяльнасць – зварачныя работы. Агульнабудаўнічыя працы
кваліфікацыя – электрагазазваршчык. Цясляр
– спецыяльнасць – Аздобныя будаўнічыя працы,
кваліфікацыя – Абліцоўшчык-плітачнік. Тынкоўшчык. Маляр.
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны каледж рачнога флоту”
– спецыяльнасць – Агульнабудаўнічыя працы. Зварачныя працы.
кваліфікацыя – Муляр. Электразваршчык ручной зваркі.
– спецыяльнасць – зварачныя работы. Санітарна-тэхнічныя працы.
кваліфікацыя – электрагазазваршчык. Мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання.
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж”
– спецыяльнасць – Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання. Зварачныя працы
кваліфікацыя – электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання. Электразваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах. Электразваршчык ручной зваркі.
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны каледж дызайну і камп’ютарнай графікі”
– спецыяльнасць Эксплуатацыя дрэваапрацоўчага абсталявання.
кваліфікацыя – Станочнік дрэваапрацоўчых станкоў
Установа адукацыі “Прыборскі дзяржаўны каледж”
– спецыяльнасць – Эксплуатацыя і рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі.
кваліфікацыя – Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорыі “С”, “D”
